BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы паварот на выбарах у Францыі

214 кадыдатаў зняліся з другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі, перадае DW. Кандыдаты цэнтрысцкага блока “Разам за рэспубліку” Эманюэля Макрона і левай кааліцыі “Новы народны фронт” дамовіліся не адбіраць адзін у аднаго галасы у другім туры выбараў, які пройдзе 7 ліпеня. Яны спрабуюць перашкодзіць правым з “Нацыянальнага аб’яднання” Марын Лё Пэн атрымаць абсалютную большасць у новым парламенце краіны.

У першым туры правыя набралі 33,15% галасоў, левыя — 28%, а цэнтрысцкі блок Макрона — 20%. Пры гэтым у парламент прайшлі толькі 76 чалавек, якія набралі ў сваіх акругах больш за палову галасоў. 39 з іх складаюць прадстаўнікі правых.