
Нядаўна кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі прызначыў новага спецыяльнага прадстаўніка ў справах беларускіх дэмакратычных сіл. Пасаду заняў Адам Галаціньскі, былы амбасадар Польшчы ў Швецыі. «Люстэрка» пагутарыла з ім аб прыярытэтах ягонай працы, складанасцях візавага рэжыму, сітуацыю з палітвязнямі і пагрозах з боку ўладаў у Менску. Адам Галаціньскі падкрэсліў, што ягоная новая роля ўключае ўзаемадзеянне з шырокім колам дэмакратычных сіл Беларусі. Галаціньскі таксама звярнуў увагу на значную колькасць беларусаў, якія знайшлі другі дом у Польшчы. На сённяшні дзень каля 140 тысяч грамадзян Беларусі маюць права на часовае ці пастаяннае пражыванне ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя






