BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы прэм’ер Беларусі — Аляксандр Турчын

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку Рамана Галоўчанку, які амаль пяць год узначальваў урад. Новы прэм’ер — Аляксандр Турчын

Аляксандру Турчыну 49 год. Нарадзіўся ў Навагрудку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання.

У 2004—2010 гадах працаваў у Карэліцкім райвыканкаме Гарадзенскай вобласці, з 2010 года — у Менскім аблвыканкаме. 

З 2018 года прызначаны на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра.

З 2019 года — старшыня Менскага аблвыканкама.

Былы кіраўнік урада — 51-гадовы Раман Галоўчанка — займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі з чэрвеня 2020 года. Ён стаў кіраўніком Нацбанка.