BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы прэм’ер Канады зрабіў шматабяцальную заяву пра падтрымку Украіны

Новаабраны прэм’ер-міністр Канады Марк Карні ў размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім запэўніў у непахіснай падтрымцы Украіны.

Фота: Keystone Press Agency

“Размаўляў з прэм’ер-міністрам Стармерам, прэзідэнтам Зяленскім і многімі нашымі бліжэйшымі саюзнікамі, каб абмеркаваць шлях Украіны да міру”, – напісаў Карні ў Х.

Ён заявіў, што Канада падтрымлівае прапанову аб неадкладным спыненні агню ва Украіне. Пры гэтым падкрэсліў, што краіна забяспечыць Украіне ваенную падтрымку, неабходную для самаабароны – цяпер і ў будучыні.

“Расея павінна спыніць цягнуць час і спыніць свае атакі. Настаў час Расеі сесці за стол перагавораў з добрай воляй. Як дамовіліся ўдзельнікі G7 у Шарлевуа, мы зробім больш жорсткім кантроль за санкцыямі, каб заахвоціць іх выкананне”, – адзначыў прэм’ер Канады.