BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новым Галоўнакамандуючым УСУ прызначылі Аляксандра Сырскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у відэазвароце пацвердзіў адстаўку Валерыя Залужнага і назваў прозвішча новага Галоўнакамандуючага УСУ — генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.

Зяленскі выказаў падзяку Залужнаму «за два гады абароны», але пры гэтым паведаміў, што «з сённяшняга дня да кіраўніцтва Узброенымі сіламі Украіны прыступае новая кіраўнічая каманда».

Да гэтага моманту Аляксандр Сырскі камандаваў Сухапутнымі сіламі УСУ.

Cёння паведамлялася, што Уладзімір Зяленскі сустрэўся з былым галоўнакамандуючым ВСУ Валерыем Залужным і апублікаваў сумеснае фота. Па ягоных словах, ён прапанаваў яму «і ў далейшым быць у камандзе».

Залужны займаў пасаду галоўнакамандуючага ВСУ з ліпеня 2021 года. Раней у СМІ з’яўляліся чуткі пра нібыта канфлікт паміж ім і Зяленскім. На днях Зяленскі пацвердзіў, што абдумвае замену галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага.