Новым генеральным сакратаром НАТА стане Марк Рутэ, в.а. прэм’ер-міністра Нідэрландаў, паведамляе нідэрландскі тэлеканал NOS.

Mark Rutte/ REMKO DE WAAL /PAP/EPA
Кандыдатуру на пасаду генсака НАТА павінны падтрымаць усе 32 чальцы альянсу. Венгрыя і Славакія выступалі супраць Рутэ, але сёння прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што падтрымлівае кандыдатуру Рутэ.
Напярэдадні СМІ паведамлялі, што прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ паабяцаў свайму венгерскаму калегу Віктару Орбану дазволіць Венгрыі не ўдзельнічаць у падтрымцы Кіева ў выпадку свайго абрання на пасаду генсака НАТА.
Прэзідэнт Славакіі, які раней заяўляў, што хацеў бы бачыць на пасадзе генсака чалавека з Усходняй ці Цэнтральнай Еўропы, таксама выказаў падтрымку Рутэ сёння.
У красавіку Рутэ стаў на крок бліжэй да таго, каб узначаліць НАТА, паколькі Турцыя зняла свае пярэчанні адносна яго кандыдатуры.
Паўнамоцтвы дзеючага генеральнага сакратара альянсу Енса Столтэнберга заканчваюцца 1 кастрычніка. На сённяшняй прэс-канферэнцыі ён заявіў назваў Рутэ “вельмі моцным кандыдатам” на пасаду кіраўніка НАТА.