BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новым прыярытэтам Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК стануць Інфацэнтры

Інфацэнтры ў розных краінах, яны сканцэнтруюцца і дапамогуць вырашаць сацыяльныя праблемы. Праект стане новым прыярытэтам Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў 2026 годзе.

Ірына Маклейн.

Пра гэта расказала ў нашым эфіры намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Ірына Маклейн. Яна акрэсліла галоўныя аспекты і падыходы.

-Ёсць ужо нейкія папярэднія дамовы з некаторымі дыяспаральнымі арганізацыямі і партнёрамі. Працэс будзе не такі прамы, што вось мы пайшлі паадчынялі гэтыя цэнтры. Гэта вельмі сенсітыўны падыход, таму што ў некаторых краінах ёсць Народныя амбасады. У некаторых краінах ёсць Місіі прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. У іншых краінах ёсць моцныя дыяспаральныя асацыяцыі.

І гэтыя арганізацыі зараз могуць менавіта стаць асновай для новай дзейнасці. Дэмакратычная супольнасць звяртае ўвагу і на сацыяльныя пытанні арганізацыі жыцця за мяжой, працягвае Ірына Маклейн.

-Залежыць ад запыту, ад колькасці беларусаў, экспертнасці беларусаў па краінах. Тут трэба не блытаць тое, чым будуць займацца Інфацэнтры. Гэта вельмі вузкая экспертыза. Не агульная падтрымка. Гэта канкрэтныя запыты па сацыяльных правах, па медыцыне.

У гэтых інфацэнтрах можна будзе атрымаць кансультацыю (напрыклад, па легалізацыі, працы), накіраванне да юрыста, дапамогу ў пошуку меддапамогі, сувязі з крызіснымі службамі, інфармацыю пра сацыяльныя правы.

Беларускае Радыё Рацыя