BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Офіс Ціханоўскай пачаў кансультацыі з МЗС Швецыі з нагоды дэпартацыі беларусаў

Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць кансультацыі з Міністэрствам замежных спраў і міграцыйным агенцтвам Швецыі ў сувязі з дэпартацыяй з гэтай краіны двух грамадзян Беларусі, паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка.

Фота: sprotyv.info

Паводле яго слоў, кансультацыі таксама праходзяць з урадам Літвы і амбасадай гэтай краіны ў Швецыі. Вячорка адзначыў, што сумесная праца Офісу са шведскім бокам дазволіла «пераацаніць сітуацыю» ў Беларусі, якая «больш ня лічыцца бяспечнай краінай для вяртання». Офіс, паводле дарадцы Ціханоўскай, прапанаваў увесці мараторый на дэпартацыю беларускіх грамадзян са Швецыі.

28 жніўня шведскае Sveriges Radio паведаміла, што грамадзянін Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прадстаўленні прытулку, затрыманы з палітычных матываў па вяртанні на радзіму.