BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Офіс Ціханоўскай пачаў кансультацыі з МЗС Швецыі з нагоды дэпартацыі грамадзян Беларусі

Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць кансультацыі з Міністэрствам замежных спраў і міграцыйным агенцтвам Швецыі ў сувязі з дэпартацыяй з гэтай краіны двух грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка. 

Паводле яго слоў, кансультацыі таксама праходзяць з урадам Літвы і амбасадай гэтай краіны ў Швецыі. 

Вячорка адзначыў, што сумесная праца офісу са шведскім бокам дазволіла «пераацаніць сітуацыю» ў Беларусі, якая «больш не лічыцца бяспечнай краінай для вяртання». Цяпер важна, каб «міграцыйная служба [Швецыі] дзейнічала ў адпаведнасці з новымі інструкцыямі — яна прымае рашэнні незалежна ад ураду, — сказаў Вячорка. — Агенцтва па міграцыі абяцае супрацоўнічаць і садзейнічаць у гэтым пытанні». Офіс, паводле дарадцы Ціханоўскай, прапанаваў увесці мараторый на дэпартацыю беларускіх грамадзян са Швецыі.