BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Офіс Ціханоўскай пераедзе з Вільні ў Варшаву?

Ці сапраўды Офіс Святланы Ціханоўскай сабраўся пераязджаць з Вільні ў Варшаву? Такую неафіцыйную інфармацыю распаўсюдзілі беларускія незалежныя медыя.

Фота: reform.news

Мы звярнуліся па каментар да дарадцы Ціханоўскай ў пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага, які вядзе перамовы з літоўскім бокам наконт далейшае працы Офіса ў Вільні.

-Інфармацыя пра так званы пераезд у Польшчу Офіса Святланы Ціханоўскай не з’яўляецца пацверджанай. Мы працягваем працу ў Літве, у Вільні. Зараз знаходзімся ў Осла падчас Нобелеўскай прэміі, якая зараз адбываецца. Заўтра накіруемся ў Рым, пасля вяртаемся ў Вільню. На наступным тыдні ў Вільні ў нас запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у прыватнасці Калядны прыём, які будзе рабіць Ціханоўская і Офіс для беларусаў, беларусак, дыпламатаў і розных арганізацый. Яна знаходзіцца зараз пад апекай Літвы, літоўскай службы аховы. І мы знаходзімся ў кантакце з нашымі літоўскімі калегамі. Чакаем ад іх інфармацыі па новай сістэме аховы. Таму працягваем працу ў Літве.

У сваю чаргу галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў, што Офіс працуе ў звычайным рэжыме, і рана гаварыць пра нейкія змены ці пераезд. Галоўны дарадца рэзюмаваў: «Разумею, што шмат спекуляцыяў. Але не варта драматызаваць». Прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна пацвердзіла, што «нічога дакладна вырашанага, і сітуацыя хутка змяняецца». Нагадаем, 7 кастрычніка стала вядома, што Святлане Ціханоўскай і яе Офісу знізілі ровень аховы ў Літве.

Беларускае Радыё Рацыя