Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог перадаць 150 дронаў на фронт.
Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары. Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.
«Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэч па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах «еўратура» прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёння перададзеныя Палку і гэтая праца будзе працягвацца», — сказаў Генадзь Манько падчас сустрэчы ў штабе Палка.