BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Орбан пасля Кіева прыляцеў у Маскву

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан прыляцеў у Маскву праз тры дні пасля наведвання Кіева і перамоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У Кіеве ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забяспечыць спыненне агню для правядзення мірных перамоў.

Фота: РИА Новости

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што візіт Орбана ў Маскву «праходзіць выключна ў рамках двухбаковых дачыненняў паміж Вугоршчынай і Расеяй». «Цяпер Вугоршчына з’яўляецца чальцом ЕЗ, якая старшынюе ў Радзе да 31 снежня 2024 года. Гэта не цягне за сабой ніякага знешняга прадстаўніцтва ЕЗ», — адзначаецца ў заяве Барэля.

Орбан адказаў яму: «Вы не можаце дасягнуць міру, седзячы ў зручным крэсле ў Брусэлі… Мы паслужым важным інструментам пры ажыццяўленьні першых крокаў да міру». Раней стала вядома, што адказаў Зяленскі на прапанову Орбана: «У вайне мы не можам проста так гаварыць пра спыненне агню. Для мяне і для нашых людзей патрэбны плян. Мы не можам проста давяраць Пуціну. Мы яму ў прынцыпе не можам давяраць больш, бо для нас ён забойца і агрэсар. Важна, што Вугоршчына прызнае, што Расея — агрэсар. Важна, што краіна прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

Беларускае Радыё Рацыя