Кансультацыі па мірным урэгуляванні ва Украіне працягнуцца, Масква падтрымлівае намаганні прэм’ера Венгрыі Віктара Орбана, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«Зыходзім з таго, што кансультацыі па ўсталяванні міру будуць працягнутыя. Расейскі бок цалкам падтрымлівае намаганні Орбана, накіраваныя на пошук мірнага ўрэгулявання і развязанне гуманітарных пытанняў, звязаных з абменам палоннымі», — сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, падчас учорашніх тэлефонных перамоў Орбан прапанаваў Пуціну правесці напярэдадні Калядаў буйны абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінай, а таксама абвясціць Каляднае спыненне агню. Масква перадала прапанову праз Будапешт, аднак, мяркуючы з рэакцыі Кіева, украінскі бок яго адхіліў, сказаў Пяскоў.
Орбан патэлефанаваў Пуціну 11 снежня пасля сустрэчы з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які неаднаразова заяўляў, што мае намер запрасіць Расею і Украіну за стол перамоў і хутка завяршыць канфлікт.
Беларускае Радыё Рацыя






