BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Орбан заклікаў да «новай стратэгіі» ЕЗ адносна вайны ва Украіне

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан на фоне перамогі рэспубліканца Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША заклікаў краіны ЕЗ распрацаваць новую стратэгію адносна вайны ва Украіне.

Пра гэта лідэр краіны, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе, заявіў у Бішкеку, дзе ён удзельнічае ў саміце цюркскіх народаў. Орбан адкрыта падтрымліваў Трампа падчас перадвыбарнай кампаніі — у адрозьненне ад большасці лідараў ЕЗ, якія наўпрост не каментавалі яе ход, аднак выказвалі занепакоенасць адносна магчымых знешнепалітычных крокаў Трампа ў выпадку абрання.

У Будапэшце ў чацвер пройдзе нефармальны саміт ЕЗ, на якім лідары абмяркуюць у тым ліку будучыню трансатлантычных адносін пасля перамогі Трампа.