BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па факце спроб вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ пачата крымінальная справа

 Па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі Акруговая пракуратура Варшавы ўзбудзіла крымінальную справу, паведаміў кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Павел Латушка

8 лістапада Латушка атрымаў адпаведнае апавяшчэнне з аддзела вайсковых спраў пракуратуры. Справа заведзеная 23 кастрычніка “па факце накіравання ў перыяд з 27 па 31 ліпеня 2025 года не менш чым 10 супрацоўнікам НАУ паведамленняў з прапановамі аб супрацоўніцтве са спецслужбамі Беларусі, якія выявіліся ў шантажы, спробах подкупу і фінансавай падтрымкі, прапаноў пачаць усё з “чыстага ліста” і г.д.”.

Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як дзеянні супраць Рэспублікі Польшча, справа распачатая паводле артыкула за шпіянаж. Вінаватым пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення волі.