«Спыніце масавую іміграцыю!», «Палякі — гаспадары ў Польшчы!» – скандавалі падчас антыіміграцыйнага пікету ў Беластоку.


Фота: radio.bialystok.pl
У рамках агульнанацыянальнай кампаніі Канфедэрацыі пад лозунгам «Спыніце іміграцыю!» у суботу (19 ліпеня) каля 700 дэманстрантаў прыйшлі на плошчу Касцюшкі ў цэнтры Беластока. Сярод прысутных быў віцэ-маршалак польскага Сейма, прадстаўнік партыі «Канфедэрацыя» – Кшыштаф Босак.
Агулам такія акцыі прайшлі ў 80-ці гарадах па ўсёй Польшчы. «Без закрыцця Польшчы для нелегальнай міграцыі, без пачатку кампаній па дэпартацыі, без адмовы ад палітычнай карэктнасці, без узмацнення Памежнай аховы, без узмацнення сіл, адказных за праверку дазволаў на жыхарства, і без маніторынгу рынку працы, на жаль, нічога пазітыўнага ў Польшчы не адбудзецца, і наша сітуацыя з бяспекай будзе паступова пагаршацца», — заявіў Кшыштаф Босак.
Беларускае Радыё Рацыя






