Пачатак выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання зноў актуалізуе пытанне пра ролю гэтага органа ў палітычным жыцці беларускай дэмакратычнай супольнасці. За некалькі гадоў існавання КР стала адной з ключавых пляцовак прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні, а таксама важным каналам камунікацыі з міжнароднымі партнёрамі.
Навошта сёння беларусам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду? Якую ролю гэты орган можа адыгрываць у прадстаўленні інтарэсаў беларускага грамадства? І ці можа ўдзел у галасаванні стаць паказнікам палітычнай актыўнасці беларусаў у выгнанні?
Пра гэта ў праграме «Госць Рацыі» распавядае кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка.

РР: Пяць гадоў ужо існуе Каардынацыйная рада, і вы як назіральнік, як эксперт, якія б моцныя і слабыя бакі адзначылі б у такога выбарнага органа як Каардынацыйная рада, асабліва напярэдадні новых выбараў?
Вадзім Мажэйка: Каардынацыйная рада стала інстытутам, бачым, што ў КР былі розныя людзі, хтосьці прыходзіў, хтосьці сыходзіў. Ад Анжалікі Мельнікавай да Святланы Алексіевіч – настолькі розныя людзі былі. Гэтая Каардынацыйная рада існуе і дзейнічае, пры гэтым хутчэй узмацняецца. Тамксама моцны бок – гэта яе легітымнасць, бо Каардынацыйная рада прызнаная як прадстаўніцтва беларускага народа ў рэзалюцыях Еўрапарламента, Сейма Літвы, Сейма Польшчы. Прычым, калі Еўрапарламент і Літва прызнавалі ў 2020 годзе на хвалі пратэстаў, то Сейм Польшчы ў 2025 годзе.
Міжнароднае прызнанне таксама яе легітымізуе. Стала фактычна такой пляцоўкай для шырокага палітычнага жыцця, дзе сапраўды можа паўдзельнічаць кожны. Кожны можа прагаласаваць, кожны можа туды выбрацца. Там з’яўляюцца нейкія новыя твары, нейкія новыя палітычныя кар’еры.
Слабасць звязаная наўпрост з тымі абмежаваннямі, у якіх гэты інстытут існуе, бо гэта такі протапарламент у выгнанні, КР не мае тых паўнамоцтваў, тых рычагоў уплыву, якія існуюць у іншых прадстаўнічых органаў ва ўсім свеце. Яна не можа быць заканадаўчай, яна не можа ў тым сэнсе вырашаць правілы жыцця грамадства, як вырашаюць парламенты. У рады няма інструментаў для імплементацыі вось такіх нормаў беларускага жыцця. Няма бюджэту, няма збору падаткаў. Абсалютна тыповая праблема для такой структуры ў выгнанні. Існуе пад ціскам рэпрэсіі, шмат якія людзі не хочуць звязвацца, не хочуць балатавацца ў Каардынацыйную раду. Людзі баяцца, што на іх сваякоў націснуць, у іх адбяруць нерухомасць у Беларусі. Вось такія неспрыяльныя ўмовы, і пра іх, канешне, трэба памятаць.
РР: Калі ўзяць усю гісторыю беларускіх парламентаў, палітычных ініцыятываў, то якое месца ў ім магла б заняць Каардынацыйная рада на ваш погляд?
Вадзім Мажэйка: Каардынацыйная рада – гэта самы доўгажывучы і інклюзіўны альтэрнатыўны лукашэнкаўскім структурам інстытут. Пасля Вярхоўных саветаў апошніх скліканняў у нас існавала Палата прадстаўнікоў. Фактычна ў дэмакратычным асяродку ніколі не існавала таксама прадстаўнічага ограна, які б прынамсі дэклараваў, што ён абіраецца ўсім беларускім грамадствам. Раней былі Кангрэсы дэмакратычных сілаў, але яны не прэтэндавалі на ўсеагульныя выбары. Прызнаючы ўсе хібы і складанасці Каардынацыйнай рады, я б зазначыў яго ўнікальную ролю – гэта сапраўды, іншых альтэрнатыў я не ведаю такіх.
РР: Праца Каардынацыйна рады прынесла вельмі шмат еўрапейскіх сустрэч, прызнання еўрапейскага, ці можам мы казаць, што гэтая трэцяя кадэнцыя была самай паспяховай ці ўсё ж такі спрацаваў акумулятыўны эфект самой КР як органа?
Вадзім Мажэйка: І тое, і другое праўда. То бок, сапрадўы, той акт, што Каардынацыйная рада відавочна працуе шмат год. Гэта заўважаю не толькі я. але і еўрапейскія партнёры, таксама гэта пазітыўна будзе ўражваць. Але, канешне, вельмі важна, што вось трэцяе скліканне Каардынацыйнай рады – гэта было першае, якое было абранае ўсё ж такі праз выбары.
Цалкам матэрыял:
З “Госцем Рацыі”, кіраўніком Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзімам Мажэйкам, размаўляла Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя






