BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаліся сумесныя вучэнні беларускіх і кітайскіх войскаў

Фота: vayar.mil.by

Пачаліся сумесныя вучэнні беларускіх і кітайскіх войскаў паблізу польскай мяжы. На палігоне “Берасцейскі” адбылося адкрыццё сумеснай трэніроўкі Беларусі і Кітая “Атакуючы сокал”. Сітуацыю каментуе палітолаг Арцём Шрайбман:

– Гэта не першыя вучэнні, якія праходзяць паміж Беларуссю і Кітаем, былі падобныя вучэнні 10 год таму. Абароннае супрацоўніцтва КІтая і Беларусі таксама даўняе і вядомае. Разам выраблялі сістэму залпавага агню “Паланэз”. Кітайскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў беларускіх парадах. Вучэнні рыхтуюцца загадзя, гэта не палітычны сігнал, які быў прыдуманы цяпер. Не думаю, што Кітай гуляе нейкую эскалацыйную гульню ў рэгіёне.

Беларуска-кітайскія вучэнні працягнуцца да 19 ліпеня. Жаўнеры абедзвюх краін блізу Польшчы адпрацуюць пытанні начнога дэсантавання, пераадолення водных перашкод, вядзення дзеянняў у населеным пункце.

Беларускае Радыё Рацыя