BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачатак вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана: магчымасць для дэмакратычных зменаў?

Беларускі актывіст Барыс Балтэ, які жыве ў Ізраілі, пракаментаваў пачатак вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана, што распачалася 28-га лютага. 

Барыс Балтэ

Па яго словах, эскалацыя канфлікту непасрэдна адбіваецца на жыцці грамадзян Ізраіля: пачынаюць працаваць аварыйныя службы, закрываюцца школы, большасць прадпрыемстваў спыняе дзейнасць, а людзі хаваюцца ў бомбасховішчах:

-У нас сітуацыя больш-менш ціхая. Праўда, было два прамых пападанні. Загінулі людзі.

Аднак актывіст падкрэслівае, што галоўнае — бачыць у гэтай трагедыі, а таксама ў гібелі вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі, магчымасць для палітычнага пераўтварэння:

-Важна ўжо самім іранцам браць уладу ў свае рукі, бо дапамога прыйшла з боку ЗША і з боку Ізраіля.

Вядома, што Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка пакуль маўчыць, дэлегаваўшы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігару Сергяенку выказванне спачуванняў. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйен пракаментавала забойства верхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі, адзначыўшы, што гэтая падзея адкрывае як магчымасці, так і рызыкі для краіны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя