Пачаўся прыём заявак ад выбарчых суб’ектаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду 4-га склікання. Падача дакументаў будзе доўжыцца з 10 па 31 сакавіка. За гэты час палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, фракцыі дзейнага складу рады, а таксама групы грамадзян або кааліцыі могуць падаць заяўкі на ўдзел у выбарчай кампаніі.

Кажа спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі Артём Брухан:
– Гэта можа быць ініцыятыва грамадзян, не менш дзесяці чалавек, якія маюць праграму, з якой пайдуць на выбары ў Каардынацыйную Раду. Могуць быць кааліцыі – 10-15-20 чалавек аб’ядналіся і прынялі рашэнне таксама балатавацца на выбарах. Абмежаванняў няма, акрамя аднаго – гэта павінны быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Галоўнае ў нас ёсць такі мемарандум для ўдзелу ў выбарах «Выбары 2020 года былі сфальсіфікаванымі. Рэжым Лукашэнкі з’яўляецца суагрэсарам у вайне Расеі супраць Украіны».
Галасаванне на выбарах у чацвёрты склад Каардынацыйнай Рады запланавана на 11–17 траўня 2026 года. Выбары адбудуцца ў онлайн-фармаце па спісах выбарчых суб’ектаў з выкарыстаннем прапарцыйнай выбарчай сістэмы.
Каб падацца на выбары, трэба запоўніць гэтую форму. (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdAcEN4ZylLjbTCh3XRwS3SyVPerlAY9qWciB–1nS49u-VfQ/viewform)
Усе дакументы, якія рэгулююць выбары, даступныя ў спецыяльным раздзеле (https://rada.vision/vybary-2026) на сайце КР.
Кантакт для пытанняў і скаргаў: [email protected]
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






