BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пахаванне Аляксея Навальнага пройдзе 1 сакавіка

Развітанне з Аляксеем Навальным адбудзецца 1 сакавіка, напісала прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш у сваім акаўнце ў сацсетцы X.com.

Яна заклікала прыходзіць на жалобную цырымонію загадзя. Адпяванне адбудзецца ў храме ў маскоўскім раёне Мар’іна, а пахаванне – на Барысаўскіх могілках на поўдні расейскай сталіцы. Раней паплечнікі палітыка заявілі, што не могуць знайсці памяшканне для грамадзянскай паніхіды, ім усюды адмаўлялі.

Пра смерць Навальнага ў калоніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе стала вядома 16 лютага. Афіцыйна прычына смерці называецца “натуральнай”, паплечнікі гавораць пра забойства.

Беларускае Радыё Рацыя