Пахаванне Аляксея Навальнага пройдзе 29 лютага ў Маскве. Яго цела даставілі ў расейскую сталіцу ўчора і зараз рыхтуюць да пахавання. Цырымонія можа прайсці на Барысаўскіх ці Хаванскіх могілках, піша Mash.
Барысаўскія могілкі лічацца аднымі з самых старых у Маскве. Хаванскія — адны з найбольш вялікіх, бацькі Навальнага хацелі б пахаваць сына там.
Лідар расейскай апазіцыі, палітвязень, Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калоніі №3 “Палярны воўк” — нібыта падчас прагулкі яму стала дрэнна.
Беларускае Радыё Рацыя