Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут згадваўся падчас перамоў з ЗША адносна абмену вязнямі з Расеяй.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера, паведамляе Polskie Radio. Падрабязнасці невядомыя. У МЗС Польшчы раней заявілі, што пытанне вызвалення Пачобута абмяркоўваецца “непасрэдна з Беларуссю”. Падчас жа нядаўняга маштабнага абмену зняволенымі Польшча дзейнічала ў адпаведнасці з запытам уладаў ЗША. Як вядома, падчас абмену ў Расею вярнуўся арыштаваны ў Польшчы ў 2022 годзе расейскі разведчык Павел Рубцоў.
Анджэй Пачобут — адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года, асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.
Беларускае Радыё Рацыя