BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад Пецярбургам украінскія дроны атакавалі марскі тэрмінал

Фота: t.me/drozdenko_au_lo

Пад Пецярбургам украінскія дроны атакавалі марскі тэрмінал. У Інтэрнэце з’явіліся здымкі і відэа на якіх відаць, што гарыць газасховішча і мясцовы НПЗ. Пажар у тэрмінале порта Усць-Луга пачаўся пасля двух выбухаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік Кінгі-сепскага раёна. Пра прычыну выбухаў да гэтага часу ніякай афіцыйнай інфармацыі расейскія ўлады не паведамілі. Буйны газавы тэрмінал кампаніі “Новатэк” належыць сябру Пуціна Генадзю Цімчанку. Сам порт ва Усць-Лузе з’яўляецца стратэгічна важным для Расеі.

Праз гэты порт беларускія НПЗ экспартуюць нафтапрадукты пасля забароны транзіту праз Літву.

Таксама, як паведамляюць украінскія СМІ ўначы беспілотнікі атакавалі Арлоўскую, Бранскую і Смаленскую вобласці Расеі. У Туле ўдар нанеслі па заводзе “Шчаглоўскі вал”, дзе рамантуюць і выпускаюць вайсковую тэхніку.