BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пад санкцыі ЕЗ трапяць “дзясяткі афіцэраў з Беларусі і РФ”

У 13 пакет санкцый Еўразвяз плануе ўключыць “некалькі дзясяткаў афіцэраў з Беларусі і Расеі”, піша партал EUobserver са спасылкай на некалькіх дыпламатаў. Таксама пад санкцыі трапяць расейскія грамадзяне, якія маюць дачыненне да выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Фота: © AP Photo / Virginia Mayo

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 6 лютага ў Еўрапарламенце паведаміла, што чарговы пакет санкцый будзе прыняты да “сімвалічнай” даты 24 лютага — другой гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Таксама кіраўніца Еўракамісіі мяркуе, што санкцыі ўжо аслабілі Расею.

Дэмакратычныя сілы Беларусі неаднаразова заклікалі заходніх партнёраў сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Крамля.

Беларускае Радыё Рацыя