BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пакістан нанёс авіяўдары па Кабулу

Пакістан у ноч на 27 лютага нанёс авіяўдары па тэрыторыі Афганістане, у тым ліку па сталіцы — Кабулу. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Міністр абароны Пакістана Хаваджа Асыф заявіў, што пасля некалькіх месяцаў узброеных сутыкненняў напружанне перарасло ў «адкрытую вайну» з рухам Талібан. Паводле пакістанскага боку, удары таксама былі нанесеныя па правінцыях Пактыя і Кандагар.

У Ісламабадзе сцвярджаюць, што мэтай былі лагеры баевікоў каля мяжы ў адказ на серыю тэрактаў у Пакістане.

Учора прадстаўнікі «Талібана» паведамілі пра «маштабнае наступленне» на памежныя пасты і заявілі пра значныя страты з боку Пакістана. Афіцыйны Ісламабад пакуль пацвердзіў гібель двух вайскоўцаў.

Адносіны паміж бакамі рэзка пагоршыліся восенню 2025 года: Пакістан абвінавачвае афганскія ўлады ў бяздзеянні супраць узброеных груповак, якія ўчыняюць атакі на яго тэрыторыі. Талібы гэтыя абвінавачанні адкідваюць.

Беларускае Радыё Рацыя