BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пакуль не прадбачыцца хуткай замарозкі ваеннага канфлікту”

Пакуль не прадбачыцца хуткай замарозкі ваеннага канфлікту ва Украіне. А нават калі і будзе прыпынены канфлікт, то на вельмі кароткі прамежак часу. Мірны план Дональда Трампа — гэта проста дадаткова абмеркаванне і дадатковыя размовы пра вайну. У гэтым перакананы беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч:

Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

– Я думаю, гэта спроба з боку Трампа намацаць тыя варыянты, якія дазволяць яму спыніць агонь у расейска-ўкраінскай вайне. Думаю, што Трамп, на вялікі жаль, ідзе ў бок таго, што для яго самая галоўная мэта – гэта атрымаць Нобелеўскую прэмію міру. Дзеля гэтага ён гатовы на ўсё, таму ён спрабуе хутка замарозіць канфлікты.

Апошні мірны план для Украіны, падтрыманы адміністрацыяй Дональда Трампа, уключаў 28 пунктаў, якія патрабуюць ад Кіева значных тэрытарыяльных і ваенных саступак. Згодна з апублікаванымі пунктамі, Украіна аддала б Крым, Данецк і Луганск Расеі і пагадзілася б не ўступаць у НАТА. План сустрэў рашучы супраціў з боку Кіева і занепакоенасць з боку еўрапейскіх саюзнікаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя