BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пакуль не выглядае, што гэты новы віток ядзернага шантажа будзе мець нейкі поспех”

„Лукашэнка ў Маскву прывёз сонца», так яго візіт да Пуціна апісвае набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал. Хаця ў расейскай сталіцы хутчэй размаўляюць пра вайну. Тым больш напярэдадні Беларусь абвясціла праверку нестратэгічнай ядравай зброі.

Фота: dw.com

Адкуль з’явілася гэтая тэма і якое значэнне мае дата «9 траўня» – тлумачыць гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман:

-На трэцім годзе вайны атрымалася сітуацыя, якую заходнія эксперты прадказваюць ужо з 2022 года. Кожны раз перад 9 траўня – у 2022, 2023 годзе гэта назіралася – казалі, што вось-вось нешта зараз адбудзецца, яны аб’явяць вайну Украіне, аб’явяць вайну НАТА, будзе нешта жахлівае. Бо гэта асаблівы дзень у расейскім палітычным календары. У 2022 годзе нічога не было і ў 2023 годзе таксама. Зараз у 2024 годзе яны ў рэшце рэшт аб’явілі не вайну, а гэтыя ядзерныя іспыты, манёўры – можна іх называць па-рознаму. Гэта менавіта такія радыкальныя крокі, якія таксама чакалі на Захадзе. Канешне, гэта крокі прапагандысцкія ў рамках так званай ваеннай прапаганды, каб запалохаць. І Лукашэнка, канешне, у гэта ўцягнуты. Бо сцэнар распрацоўваўся ў Маскве, а Лукашэнку тут адведзена адпаведная роля. І ўся партытура была прыгожа разыграна. Першая хваля – маскоўская, а потым ужо Лукашэнка з задавальненнем – яму ж падабаецца разважаць пра ядзерную дзяржаву, пра ядзерную зброю. Публіка, на якую гэта разлічана – гэта публіка заходняя. Ну, пакуль не выглядае так, што гэты новы віток ядзернага шантажа будзе мець нейкі поспех.

У Маскве, прыгадаем, праходзяць пасяджэнні Найвышэйшай еўразійскай эканамічнай рады. Гэты саміт юбілейны. Дамову аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу падпісалі 10 гадоў таму.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя