BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла ваенную дапамогу Украіне на $ 61 млрд

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет ваеннай дапамогі Украіне на $ 61 млрд, пераадолеўшы шматмесячныя рознагалоссі, – з вынікам 311 галасоў супраць 112, перадае Еuronews.

Фота: gettyimages.com

Наперадзе – галасаванне ў Сенаце. Пасля пакет дапамогі павінен падпісаць прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн, які абяцаў зрабіць гэта неадкладна, як толькі дакумент паступіць да яго.

Раней у Пентагоне заявілі, што, калі законапраект будзе прыняты, дапамога пачне паступаць ва Украіну “на працягу некалькіх дзён”.

Таксама ў суботу Палата прадстаўнікоў асобна прагаласавала за пакеты дапамогі Ізраілю і Тайваню. Першапачаткова яны ўваходзілі ў адзіны пакет з бюджэтам на падтрымку Украіны, але ў канчатковым выніку спікер палаты вырашыў іх падзяліць. Іх таксама павінен паўторна зацвердзіць Сенат, пасля чаго іх зможа падпісаць прэзідэнт.