Чатыры месяцы – такі час ужо працягваецца палестына-ізраільскі канфлікт. І доўжыцца ён будзе яшчэ мінімум да канца бягучага года. У адрозненне ад папярэдніх, на канфліктную сітуацыю моцна ўплываюць Іран і Расея.

Распавядае грамадзянін Ізраіля, які пэўны час жыў у Беларусі, Аляксандр Міхайлаў:
– Канешне, гэта цяжка для краіны. І ніколі такога вопыту не было, прытым, што краіна вайсковая і прыехаў сюды не так даўно, 7 год таму. Але ўсе ўжо прызвычаіліся, што гэта тут ідзе. Але, што такая працяглая вайна, гэта тут упершыню. І зараз усе зразумелі, што гэтая гісторыя надоўга.
Палестына-ізраільскі канфлікт пачаўся 7 кастрычніка мінулага года. Прыкладна з таго ж часу як адказ на тэрарыстычны акт на ізральскай тэрыторыі ізраільскімі вайскоўцамі вядзецца ваенная аперацыя ў Сектары Газа. Звыш 100 ізраільскіх грамадзянаў па-ранейшаму ў закладніках ХАМАС.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






