BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Бродзік: Будзе цікавая барацьба

“Выбары ў Каардынацыйную раду прынамсі абудзілі беларускую палітычную прастору”.

Кажа Паліна Бродзік, якая патрапіла ў трэці склад прадстаўнічага органа беларускай апазіцыі за мяжой ад “Блоку Пракоп’ева-Ягорава”. Калі структуру разглядаць, як орган які мае каардынаваць працу беларускай апазіцыі – важна хто далей будзе мець пазіцыі лідара. Наперадзе, першыя пасяджэнні, дзе абяруць кіраўніцтва, яны ў сваю чаргу вызначаць курс. Заўважае Паліна Бродзік:

– Гэта будзе цікавая барацьба, сапраўдная барацьба. Не абыдзецца без скандалаў і спрэчак, але гэта нармальна. Мы заклікаем за гэтым сачыць, бо ўсё ж такі лічу, што гэта будзе ўплываць на нашу будучыню, не такую далёкую, як нам можа падавацца. Важна сачыць не толькі для таго, каб разумець, што там адбываецца, але і для таго, каб крытыкаваць у тым ліку. Крытыкаваць і даваць фідбэк ад народу.

Прагаласавалі толькі 6723 чалавек – гучыць багата крытыкі. Палітыкі таксама шукаюць у гэтым працэсе станоўчыя аспекты. Канчатковыя вынікі выбарчая камісія абяцае абвесціць не пазней за 8 чэрвеня, а вось у новым складзе рада збіраецца 15 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя