Выбары адбыліся, Каардынацыйная рада сфармавалася і наперадзе – праца. Госці Рацыі – сяброўка Каардынацыйнай рады – Кацярына Ваданосава са спісу №9 – каманда Латушкі і Руху “За свабоду” і Паліна Бродзік са спісу №8, блок Пракоп’ева-Ягорава. З імі падсумоўвае вынікі апошніх падзей наш карэспандэнт Улад Грынеўскі.
РР: Прааналізуйце ўвогуле выбарчую кампанію. Як вы ацэньваеце гэтую кампанію, ці ўсё атрымалася, ці не атрымалася? Спадарыня Паліна, там выдатна ваш блок падсвяціў у Варшаве Палац культуры і навукі. Вельмі прыгожа гэта выглядала.

Паліна Бродзік: Так, падсвяціў Палац навукі, і рэклама была на таймс-сквер, і шматлікія іншыя цікавосткі. Але, канешне, за ўсімі гэтымі прыгажосцямі хаваецца і змястоўная частка, безумоўна. Што адбылося на выбарах? Зараз даволі цікава, канешне.
РР: Што адбывалася перад выбарамі, давайце спачатку? Як вы думаеце, таймс-сквер спрацаваў, бо гэта прыгожанька было. Перад выбарамі было шмат сенсацыяў, вось вашы адчуванні, якой была гэтая кампанія?
Паліна Бродзік Кампанія была вельмі цікавая. Насамрэч апошніх 10 гадоў я займалася назіраннем за выбарамі, а не непасрэдным удзелам у іх. Мне было даволі складана адрачыся ад гэтай сваёй ролі і паспрабаваць паглядзець трохі іншымі вачыма. У мяне пэўная прафесійная дэфармацыя, увесь час вока якраз чаплялася за моманты, якія ў звычайнай сістэме, напэўна б, расцэньваліся не як парушэнні, але прынамсі пэўныя неадпаведнасці. І ў гэтым была цікавасць для мяне гэтых выбараў – назіраць, якім чынам мы спрабуем з нуля адбудаваць выбарчую сістэму. Яна была вельмі адаптаваная пад нашы няпростыя сённяшнія ўмовы і, канешне, яна не магла на 100% адпавядаць міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў у тым сэнсе, я не маю на ўвазе, што там былі нейкія падробкі дакументаў ці яшчэ што-небудзь. У тым сэнсе, што значна дэталёва ўсё прапісана і пэўныя моманты ў дадзеным выпадку выглядалі не зусім адпаведна міжнародным стандартам.

Кацярына Ваданосава: Насамрэч мне няма з чым параўноўваць, таму што гэта першыя ў маім жыцці выбарчая кампанія, я ніколі не была чаліняй нічога, што было б з палітыкай звязана, а ўвогуле з чым гэта б не было. Я ніколі не ўдзельнічала ні ў якіх грамадскіх аб’яднаннях, мяне нікуды не абіралі. Адзінае, чым я магу пахваліцца, я некалькі разоў удзельнічала ў выбарах, на плошчы стаяла, умоўна кажучы. Таму для мяне кампанія была ўдвая цікавая, паколькі гэта мой першы досвед. Іншая справа, што я не магу пахваліцца за сябе, што я займалася гэтай кампаніяй у дастатковай ступені.
Паколькі ў мяне не было з чым параўноўваць, і ў мяне не было патрэбнага досведу, то мая перадвыбарчая гонка распачалася літаральна за пару дзён да выбараў, калі я апублікавала, што я ўвогуле іду ў Каардынацыйную раду. Але гэта быў свядомы крок, шчыра кажучы, таму што я не хацела б быць заангажаванай. Зараз паспрабую растлумачыць. Цягам апошніх некалькі дзён да мяне звярталіся людзі, у тым ліку журналісты. Пераважна гэта было такое адзінае сакраментальнае пытанне, кшталту: “Кацярына – вы журналістка і вы пайшлі ў Каардынацыйную раду. Што вы там будзеце рабіць і якім чынам вы будзеце лабіяваць інтарэсы, напрыклад, тых жа самых СМІ? ”.
РР: Вы не паверыце, я таксама сёння падрыхтаваў гэтае пытанне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






