BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Шарэнда-Панасюк змагаецца супраць арт. 411 КК Беларусі

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк працягвае змаганне супраць артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Паліна Шарэнда-Панасюк

На дадзеным этапе яна збірае сведчанні вызваленых палітвязняў, якія пацярпелі ад гэтага чорнага артыкула, гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк:

-Сведчанні  Юрася Зянковіча, Алены Гнаўк, рыхтуюцца яшчэ некалькі сведчанняў. І таксама былі пасты салідарнасці, напрыклад, з тымі людзьмі, якія працягваюць утрымлівацца ў зняволенні, у прыватнасці, Мікіта Емяльянаў, які сем год знаходзіцца ў зняволенні, у тым ліку дзякуючы трохразоваму працягненню па 411 артыкуле.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, аналагаў падобнага артыкулу ў цывілізаваным свеце няма. Нават у Расеі непажаданых зняволеных пераводзяць на строгія ўмовы ўтрымання, але не дадаюць тэрмін. А рэжым у Беларусі выкарыстоўвае арт. 411 для бясконцага ўтрымання вязня за кратамі, катуючы яго фізічна і маральна.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя