BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітолаг: Выбарчая кампанія ў КР не трапіла ў рэзананс грамадскіх настрояў

Пагроза апынуцца ў тым жа гета, у якім калісьці была так званая «старая апазіцыя». Палітолаг Валерый Карабавіч каментуе вынікі выбараў у Каардынацыйную раду і колькасць людзей, якія прагаласавалі, а гэта 6723 чалавек.

Палітолаг прыгадвае ранейшае становішча палітычнай апазіцыі ў Беларусі:

-Калі яе ідэі, яе прапановы не траплялі ў фокус, не траплялі ў рэзананс грамадскіх настрояў. Мы можам канстатаваць, што і вось гэтая кампанія не трапіла ў такі рэзананс. Скажам, гэта значна абцяжарвае рэалізацыю тых амбіцый, якія ёсць у арганізатараў гэтых выбраў.  

І перасцерагае новую Каардынацыйную раду, іх выбарчая кампанія не трапіла ў фокус грамадскіх настрояў.

Між тым, працаваць трэба з тым што маем, гучыць меркаванне беларускага палітыка Юрыя Губарэча, ён прайшоў у раду па спісе «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду».

Ён лічыць выбары прагрэсам у тых умовах, у якіх яны прайшлі:

-Гэта першыя выбары за апошнія чатыры гады. У прынцыпе, гэта першыя дэмакратычныя выбары, дзе галасы падлічваюцца. Колькасць прыняўшых удзел абумоўлена ціскам, рэпрэсіямі, запалохваннем. Таму 6 тысячаў актыўных грамадзян Беларусі, якія абралі сваіх прадстаўнікоў, гэта рэаліі сённяшняга дня і з гэтага трэба сыходзіць.

Пакуль ведаем толькі папярэднія вынікі выбараў, а вось канчатковыя абвесцяць 8 чэрвеня. Першае паседжанне Каардынацыйнай рады 3-га склікання запланаванае на 15 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя