BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязень Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

Палітвязня Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы.

Родныя Анджэя не змаглі прыехаць на цырымонію з мэтаў бяспекі.

Як сказаў польскі палітык Роберт Тышкевіч: «У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне».

Па стане на 1 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1391 чалавек, рэальная колькасьць нашмат большая.