Палітычны гандаль — шлях, па якім Аляксандр Лукашэнка ідзе ўжо каторы раз. Так беларускі праваабаронца Леанід Судаленка каментуе фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі, а таксама відэа з ім, якія распаўсюджваюць праўладныя каналы.
Праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка заўважае, што цяжка ацэньваць словы і заявы палітвязняў з-за кратаў, бо яны — закладнікі. Але навідавоку пасылы, якія ідуць ад афіцыйнага Менску.
— Для мяне гэта выглядала як пасыл для ЗША напярэдадні прыняцця прысягі Трампа. Вось, бачыце, наш тавар. Прабачце за такое цынічнае слова. Вось менавіта ідзе гандаль. Цынічны гандаль Лукашэнкі. Лукашэнка паказвае, што ён гатовы. Вось у мяне тут будуць перавыбары, і хутка я на сёмы тэрмін сябе перабяру. Сілавікі мяне перабяруць. Прызнаце маю легітымнасць у тым ліку, і забірайце свайго Бабарыку, ён мне не патрэбен.
Леанід Судаленка, вядомы праваабаронца і былы палітвязень, пракаментаваў з’яўленне фотаздымкаў Віктара Бабарыкі з наваполацкай калоніі. Іх апублікаваў Раман Пратасевіч. Як сцвярджае Пратасевіч, ён перадаў Бабарыку лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.
Беларускае Радыё Рацыя