BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі пра выбары ў КР

Выбары ў Каардынацыйную раду, своеасаблівы протапарламент беларускай апазіцыі за мяжой, трываюць гэтымі днямі. З 12-ці толькі 11 спісаў дайшлі да бюлетэняў, перад самым пачаткам галасавання – камісія адхіліла блок Аляксандра Азарава. Выбары праходзяць на фоне пошуку адказу на пытанне, а каго будуць прадстаўляць чальцы каардынацыйнай рады?

Пра медыйны эфект гэтых дыскусій, кажа медыя-эксперт і палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі:

– Будзе, з аднаго боку, для тых, хто гатовы супрацоўнічаць, гэта не будзе пытаннем для тых, хто будзе крытыкаваць, ён будзе крытыкаваць і па іншых падыходах, навошта Каардынацыйная рада, будзе больш важным пытаннем тое, што прагаласавала тысяча, дзесяць, сто, дзвесце тысяч. Я не ведаю колькі прагаласуе, але колькі б не прагаласавала, тыя каго абяруць у КР, яны будуць прадстаўляць тых людзей, якія прагаласавалі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выбары ў Каардынацыйную раду працягнуцца яшчэ сёння і заўтра. Выбралі форму анлайн галасавання тры дні. Перад пачаткам галасавання адбываліся дэбаты на розных пляцоўках, у тым ліку на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя