Падтрымка беларускіх палітвязняў, у тым ліку асобная кампанія па напісанні лістоў да Марыі Калеснікавай, і прасоўванне ўкраінскай тэмы – такія актыўнасці на пачатак 2025 года маюць беларусы Бельгіі.

Распавяла беларуская грамадская дзеячка Маргарыта Тарайкевіч:
– На маё ўражанне, хоць я жыву ў маленькім гарадку, побач з Брусэлем, скажам так, я трымаю кантакты з беларусамі з Брусэля і Антверпена. Я б сказала, што на мой погляд палітвязні і Украіна — гэта зараз найбольш важныя і абмяркоўваныя тэмы.
Маргарыта Тарайкевіч дадала, што ў Бельгіі беларусы пакуль не плануюць буйных мерапрыемстваў, бліжэйшыя актыўнасці — канец студзеня ці пачатак лютага.
Беларускае Радыё Рацыя