BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Палітыка капітуляцыі і закрыванне вачэй на рэчаіснасць”

Палітыкай капітуляцыі і закрывання вачэй на рэчаіснасць называе кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад партыі «Разам» Адрыян Зандберг палітыку цяперашняга польскага ўраду ў справе міграцыйнага крызісу на польска- беларускай мяжы.

Учора вечарам, 27 лютага, кандыдат у прэзідэнты сустрэўся з жыхарамі Беластока.

– У той гранічнай палітыцы ў нас нерацыянальна ўвесь час. Мігранты праходзяць праз граніцу, бо ёсць некантраляваны спосаб. Мы бачылі, ці ёсць у іх падставы ці не. Калі не было, то адсылалі з разваротам у краіну паходжання. А калі мае такія падставы асоба, то рабілі адпаведна з заканадаўствам. Замест гэтага ўрад не імкнецца да падвышэння бяспекі памежнай зоны, і гэта ёсць палітыка капітуляцыі.

Адрыян Зандберг у сваёй праграме  засяроджваецца на інвестыцыях у прамысловасць, сучасную навуку і развіццё атамнай энергетыкі, якая зможа гарантаваць Польшчы энергетычную незалежнасць і стабільнасць. Яго план уключаў таксама павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя да 8 працэнтаў, што, на яго думку, зможа гарантаваць  хутчэйшы  доступ да лекараў і стабільнасці фінансавання сістэмы  аховы здароўя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя