Пяць дзён – літаральна столькі застаецца да моманту інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў панядзелак, 20 студзеня.

Сваімі разважаннямі па амерыканскай сітуацыі і па апошніх заявах прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі падзялілася беларуска Кацярына Міхайлава, якая жыве ў ЗША і назірала за выбарчай кампаніяй:
– Рэакцыя вельмі разнастайныя ў людзей і ў аналітыкаў. Некаторыя кажуць, што проста ў Трампа “рот не закрываецца” і ён кажа ўсё тое, што прыйдзе ў галаву. Некаторыя ўсур’ёз мяркуюць, што гэта магчыма і што палітыка не ўмяшальніцтва, якую Амерыка шмат год прасоўвала, больш не будзе працаваць. І гэта, канешне, шмат каго напружвае. Маё асабістае меркаванне, што гэта магчыма.
Выбары прэзідэнта ў ЗША прайшлі 5 лістапада мінулага года. Дональд Трамп ад рэспубліканцаў перамог з вялікім адрывам Камалу Харыс ад дэмакратаў на 60-ых выбарах у гісторыі краіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






