Трэцяя сусветная вайна можа пачацца з тэрыторыі Беларусі. Роўна так, як на самым пачатку краіна была ўцягнута ва ўкраінскі канфлікт. Перакананы лектар і навуковы даследчык Йельскага ўніверсітэта, драматург, чалец Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык.

Ён адзначыў, што як бы ні складвалася сітуацыя, беларусы ў эміграцыі застаюцца на баку Украіны:
-На жаль, зараз я не выключаю ўвогуле нічога. Бо калі Трамп выведзе амерыканскія войскі з Еўропы, а Пуцін, які нарошчвае сваю армію, яна ж не змяншаецца, яна нарошчваецца кожны год, і ягоныя ваенныя заводы кляпаюць гэтыя ракеты, “шахеды” больш, чым іх робіць Еўропа ў 4-5 разоў. І гэта ж не проста так робіцца. Я лічу, што зараз палітыка Трампа штурхае да больш вялікай еўрапейскай вайны. І яна, зразумела, пачнецца з тэрыторыі Беларусі.
Пасля апошняга раунда перамоваў у Саудаўскай Аравіі Украіна пагадзілася на 30-дзённае перамір’е, а Расея пакуль што не. Уладзімір Пуцін чакае канкрэтных гарантый ці абяцанняў з амерыканскага боку.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






