BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітыкі каментуюць рэзалюцыю парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

Фота: wikipedia.org

Рэзалюцыя парламенцкай асамблеі Рады Еўропы – гэта і пра праблемы палітычных вязняў у Беларусі. Палітыкі каментуюць міжнародны дакумент, які прынялі на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня.

Як заўважае, беларускі палітык, дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе офісу Святланы Ціханоўскай – Анатоль Лябедзька, дзякуючы рэзалюцыі кожны еўрапейскі дэпутат ведае, што Беларусь – гэта краіна-турма. “У нас сёння тысячы палітычных вязняў”, прыгадвае палітык:

– Узнікае пытанне, а што далей? Для нас вельмі важна, каб максімальна зрабіць гэтую рэзалюцыю законам прамога дзеяння. Гэта важна, гэта актуальна. Імплементацыя рэзалюцыі ў нацыянальнае заканадаўства, прыняцце канкрэтных рухаў па еўрапейскай інтэграцыі і па праблеме палітычных вязняў, і па магчымасці стажыроўкі маладых беларусаў, і прававая экспертыза для Новай Беларусі.

“Рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы таксама дае магчымасць захаваць увагу міжнароднай супольнасці на Беларусі”. Каментуе ў тэлеграм прадстаўнік аб’яднанага пераходнага кабінету Валерый Кавалеўскі. А Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай дадае, што сапраўды праблема, такая есць. Задача беларускіх дэмакратычных сілаў – прыгадваць пра праблемы Беларусі:

– Ва ўяўленні заходніх палітыкаў, калі Беларусі няма на першых палосах “The New York Times” ці “The Washington Post”, то значыць праблема закрытая. Многія з іх нават не ведае, што працягваюцца рэпрэсіі, што Лукашэнка здае Беларусь Расеі. Трыманне ў павестцы мае вялікае значэнне. Выбары 2025 году і лукашэнкаўскія выбары 2024, яны не нашмат вярнулі Беларусь у павестку. Нам зараз стала нашмат складаней прабівацца скрозь гэты шум іншых падзей і нагадваць, што Беларусь таксама частка агульнай праблемы рэваншу дыктатур.

Гэтыя пытанні абмяркоўвалі ў Страсбургу. Па выніках сустрэчы Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, дзе ў тым ліку рэкамендуе краінам супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасцю і актывістамі.

Беларускае Радыё Рацыя