BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітзняволены Мікола Статкевіч вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

Беларускага палітыка і палітвязня Міколу Статкевіча намінаваў на Нобелеўскую прэмію міру літоўскі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.

Пра гэта паведамляе выконваючы абавязкі старшыні “Народнай Грамады” Яўген Вільскі.

«Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваенне Нобелеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай «Народнай Грамады». І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак», — напісаў Вільскі ў фэйсбуку.

Лідар «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Ён адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Амаль два гады яго трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам.