BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палоннымі або зніклымі лічацца амаль 66 тысяч украінцаў

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў рэзалюцыі па сітуацыі ва Украіне ўказала, што па стане на 18 верасня 65 тысяч 956 украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў лічацца як зніклыя без вестак або палонныя.

Фота: Дмитро Лубінець / Телеграм

Пры гэтым у ПАРЕ зазначаюць, што амаль 51 тысяча з іх лічацца зніклымі бяз вестак на падставе праверанай інфармацыі. «Насамрэч іх колькасць нашмат большая», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

ПАРЕ зазначае, што сярод вызваленых раней з расейскага палону траціна людзей дагэтуль лічыліся зніклымі бяз вестак, бо Расея «не прадставіла своечасовую інфармацыю пра іх лёс насуперак сваім міжнародным абавязацельствам». Еўрапейскія дэпутаты падкрэслілі, што прымаючы рэзалюцыю, хацелі б стаць «голасам ваеннапалонных і цывільных асоб, якіх утрымліваюць у Расеі або на часова акупаваных тэрыторыях Украіны».