На 87-м годзе жыцця ў Вялікабрытаніі памёр Алег Гардзіеўскі — чалавек, які ўвайшоў у гісторыю як адзін з самых вядомых перабежчыкаў ХХ стагоддзя.

У 1974 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з брытанскай выведкай МІ-6, працуючы тады ў КДБ СССР. На Захадзе лічаць, што менавіта дзякуючы яго інфармацыі быў зменены ход халоднай вайны — Гардзіеўскі адкрыў заходнім краінам сапраўдныя намеры савецкага рэжыму.
У 1985 годзе, калі яго выклікалі ў Маскву і западозрылі ў шпіянажы, брытанская выведка здолела выратаваць Гардзіеўскага і вывезці яго назад у Вялікабрытанію.
У СССР ён быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання, а ў сучаснай Расеі яго называюць здраднікам за перадачу сакрэтных дадзеных Захаду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Getty Image






