Пасля пагроз прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вярнуць Панамскі канал і візіту дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа ў Панаму прэзідэнт краіны Рауль Мулін заявіў, што Панама не будзе аднаўляць мемарандум пра супрацоўніцтва з кітайскай ініцыятывай “Адзін пояс, адзін шлях”.

Як піша The Washington Post, Мулін назваў свае перамовы з Рубіа “паважлівымі” і “пазітыўнымі”. У той жа час ён заявіў, што Панама не будзе працягваць пагадненне ад 2017 года з кітайскай ініцыятывай “Пояс і шлях”, калі тэрмін яго дзеяння скончыцца.
Як піша выданне, нягледзячы на тое, што Муліна адпрэчыў любыя перамовы аб суверэнітэце Панамскага канала, існуе меркаванне, што Панама можа быць адкрыта для кампрамісу, пры якім аперацыі па кіраванні каналам будуць адабраны ў ганконгскай кампаніі Hutchison Ports, якой было дадзена права кіраваць ім у працягу 25 гадоў без тэндэру.
Пры гэтым пакуль нясяна, ці пагодзіцца Трамп з перадачай канцэсіі амерыканскай ці еўрапейскай кампаніі як з задавальненнем сваіх патрабаванняў, піша WP.