Перамовы паміж Уладзімірам Пуціным і прадстаўнікамі ЗША — спецпасланнікам Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам — не прывялі да ніякага прарыву. Нягледзячы на заявы Крамля пра «канструктыўны дыялог», пазіцыя Масквы засталася нязменнай: Расея па-ранейшаму патрабуе фактычнай капітуляцыі Украіны.

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ ў каментары для нашага радыё назваў рыторыку Крамля «хутчэй дэманстрацыяй роспачы»:
– Гэта «панты». Нападу на Еўропу не будзе. Вядома, што Пуцін бандыт, і такім чынам дзейнічае па-бандыцку, маляў, вы не будзеце мне плаціць, тады я спалю вашую краму. І гэта ён кажа таму, хто мацней за яго. Ніякага нападу на Еўропу не будзе. Будзе гульня на нервах. Еўропе тут трэба разумець, што Пуціну трэба адказваць сіметрычна і не ісці яму на саступкі, не баяцца нічога і наадварот толькі наступаць.
На думку Балтэ, сустрэча правалілася таму, што Масква спрабавала навязаць ЗША сваю парадку дня, уключна з патрабаваннямі замарозкі вайны на яе ўмовах. Паводле актывіста, Пуцін спрабуе выйграць некалькі месяцаў, пакуль Захад заняты ўнутранымі праблемамі і каляднымі святамі, каб працягнуць наступленне на фронце. Але ў стратэгічным плане гэта нічога не змяняе.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






