BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папа Францішак памёр

Памёр Папа Францішак. Яму было 88 гадоў. Святы Айцец на працягу некалькіх месяцаў пакутаваў ад шматлікіх захворванняў, якія не дазволілі яму ўдзельнічаць у велікодных мерапрыемствах. Аргентынец Хорхе Марыё Берголіа ўзначальвае каталіцкую царкву з 2013 года.

Фота: TIZIANA FAB I AFP

Пра смерць Папы Францішка паведамляе Reuters на падставе заявы Ватыкана.

«Дарагія браты і сёстры, з глыбокім смуткам я павінен абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка», — абвясціў кардынал Кевін Фарэл у эфіры ватыканскага тэлеканала.

14 лютага Ватыкан паведаміў, што Францішак трапіў у рымскую паліклініку Джэмэлі з-за бранхіту, з якім змагаўся на працягу доўгага часу. Раней Святы Айцец, хаця і з’яўляўся на аўдыенцыях і іншых мерапрыемствах, сам не чытаў катэхізіс і не прамаўляў гамілій з-за цяжкасцей з дыханнем.