BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папа Францішак раскрытыкаваў Дональда Трампа і Камалу Харыс

Папа Францішак раскрытыкаваў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за яго план дэпартацыі мільёнаў імігрантаў і віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс за яе падтрымку права на аборт, піша “Новая газета” са спасылкай на Reuters.

Фото: Vatican Media / Keystone Press Agency / Global Look Press

“Абодва супраць жыцця, і той, хто выганяе мігрантаў, і той, хто забівае дзяцей”, — сказаў ён.

Папа Францішак заявіў, што міграцыя — гэта права, апісанае ў Бібліі, і што любы, хто не варты закліку вітаць незнаёмца, здзяйсняе “цяжкі грэх”. Ён таксама рэзка выказаўся супраць абортаў. Паводле яго слоў, зрабіць яго — “значыць забіць чалавека, падабаецца вам гэтае слова ці не”.

Пры гэтым Францішак лічыць, што выбаршчыкі павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак і прагаласаваць: “Трэба галасаваць і выбіраць меншае зло. Хто меншае зло, гэтая дама ці гэты джэнтльмен? не ведаю. Кожны павінен вырашаць па сумленні”, — сказаў пантыфік.