21 красавіка не стала Папы Рымскага Францішка. Пантыфік пайшоў з жыцця на 89-м годзе ў сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане. Ён папрасіў аб простым пахаванні — у звычайнай драўлянай труне, без пышных абрадаў.
Кажа праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія»:
– Папа Францішак запомніцца тым, што ён быў вельмі парадаксальным папам. Папа, які спрабаваў аб’яднаць усіх. Ягоныя метады – гэта былі мяккія метады, падтрымліваў розныя ўразлівыя групы, асабліва бедных людзей, мігрантаў, бежанцаў. Для папы, на жаль, Беларусь не была прыярытэтам, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Беларусы пісалі лісты папу Рымскаму, заклікалі папу неяк адрэагаваць на тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, пра тое, што адбылося з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, пра Чырвоны касцёл.

Фота rbc.ua. Папа Францішак з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Папа Рымскі Францішак быў паслядоўным праціўнікам вайны. Ён сустракаўся з сем’ямі закладнікаў з Ізраіля і Палестыны, тройчы бачыўся з Уладзімірам Зяленскім, заклікаў да перамоваў і гуманітарнай дапамогі. У Вялікдзень ён прасіў вызваліць палітвязняў і ваеннапалонных.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rbc.ua.






